Брэсцкае «Дынама» выйграла Суперкубак, спыніўшы гегемонію БАТЭ

10.03.2018 / 19:51

abff.by

Футбольны сезон у Беларусі пачынаецца матчам за Суперкубак краіны — паядынкам, дзе дзейны чэмпіён гуляе з уладальнікам Кубка краіны. У нашым выпадку гэта БАТЭ і брэсцкае «Дынама»

Гульня прайшла сёння ў Мінску на полі ФК «Мінск». Дынамаўцы перамаглі з лікам 2:1. Пасля першага тайма берасцейцы перамагалі 2:0, а адзіны мяч БАТЭ забіў на апошняй хвіліне.

Брэсцкія фанаты зрабілі расцяжку: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць», фота Tribuna.com

Такім чынам БАТЭ прайграў Суперкубак упершыню за шэсць гадоў.

Заўтра стартуюць матчы на Кубак краіны па футболе (чвэрцьфіналы). «Шахцёр» згуляе з «Дняпром», брэсцкае «Дынама» 14 сакавіка гуляе са «Слуцкам», а БАТЭ з «Іслаччу».

А «Крумкачы» адмовіліся ад першай гульні з «Нёманам».

Чэмпіянат краіны па футболе стартуе 31 сакавіка.