Рыбак ізноў выступіць ад Нарвегіі на Еўрабачанні. Песня здольная перамагчы

11.03.2018 / 09:05

Hallgeir Vågenes, vg.no

Нарвежскі выканаўца беларускага паходжання Аляксандр Рыбак зноў будзе прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне», паведамляецца на сайце форуму.

Фінал нарвежскага конкурсу прайшоў у суботу.

Рыбак, які бліскуча перамог на конкурсе ў 2009 г., у Лісабоне выступіць з песняй «That's how you write a song».