Ударыў судзьдзю — дыскваліфікавалі на год

Дыскваліфікаваны былы варатар зборнай Беларусі Аляксандар Суліма.

08.10.2008 / 19:28

Сёньня ў Доме футболу адбылося чарговае пасяджэньне дысцыплінарнага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу.

На пасяджэньні разглядалася пытаньне аб выдаленьні варатара МТЗ‑РІПА Аляксандра Сулімы за агрэсіўныя паводзіны у адносінах галоўнага судзьдзі матчу ягонага клюбу і наваполацкага «Нафтану».

У выніку разгляду рапарта галоўнага судзьдзі, пратаколу і відэазапісу матчу, а таксама з улікам пісьмовай заявы А.Сулімы, у якім ён прынёс выбачэньні за свой учынак, камітэт прыняў рашэньне дыскваліфікаваць футбаліста на адзін год.

ЗП