16 сакавіка Белчыгунка будзе паляваць на зайцоў

12.03.2018 / 13:13

16 сакавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў камітэт БРСМ беларускай магістралі.

Білеты будуць правярацца ў пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыццяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку.

У мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

Цяпер штраф за безбілетны праезд у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні (17 рублёў 15 капеек)