Рада бяспекі ААН правядзе экстраную нараду з-за атручвання Скрыпаля

14.03.2018 / 16:24

Экстранная нарада Рады бяспекі ААН з нагоды атручвання ў Вялікабрытаніі экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля адбудзецца ў сераду, 14 сакавіка. Пра гэта гаворыцца на Twitter-старонцы місіі Нідэрландаў пры сусветнай арганізацыі.

Нарада прызначана на 22:00 па мінскаму часу. Склікаць яе раней заклікала Вялікабрытанія. Як паведамлялі ў МЗС Злучанага Каралеўства, дыпламаты маюць намер азнаёміць калегаў з наяўнай інфармацыяй аб атручванні былога шпіёна.

У той жа час расійскага пасла выклікалі ў брытанскі МЗС, перадае Reuters. Там кіраўнік дыпмісіі абмяркоўваў справу Скрыпаля.