Жорсткае выступленне Мэй на адрас Расіі, але практычна ніякіх сутнасных крокаў

14.03.2018 / 18:30

Высылка дыпламатаў, адмена сустрэч на вышэйшым узроўні і магчымая замарозка расійскіх актываў — такія меры распачне Вялікабрытанія ў адказ на атручванне экс-выведніка Сяргея Скрыпаля, паведамляе НВ.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ў сераду, 14 сакавіка, выступіла ў парламенце з жорсткай заявай, у якой акрэсліла прадметныя дзеянні Лондана супраць Масквы ў сувязі з атручваннем экс-выведніка Сяргея Скрыпаля.

У прыватнасці, рэакцыя Вялікабрытаніі на гучнае злачынства будзе ўключаць у сябе такія крокі.

  1. Афіцыйнае абвінавачванне Масквы ў атручванні Скрыпаля.
  2. Высылка 23 расійскіх дыпламатаў.
  3. Адмена ўсіх сустрэч на вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі Расіі.
  4. Байкот Чэмпіянату свету па футболе з боку брытанскай кароны.
  5. Магчымасць замарозкі расійскіх актываў.
  6. Узмацненне праверак на мяжы.