Он-лайн журналістыка для пачаткоўцаў

09.10.2008 / 16:39

Інтэрнэт супольнасьць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і творчых маладых людзей для ўдзелу у семінары па он-лайн журналістыцы. Вы сможаце даведацца, як зрабіць свой блог паспяховым настолькі, каб яго чытала ўся Беларусь, Вас навучаць пісаць якасна, цікава і так, каб тэксты чаплялі чытачоў з першай фразы, Вам дапамогуць даведацца, дзе можна шукаць навіны і як іх падаваць у інтэрнэт-выданьнях, а таксама растлумачаць, як карыстацца праграмамі інтэрнэт-бясьпекі. Семінар адбудзецца 26 кастрычніка 2008 года ў Мінску. Удзел у семінары бясплатны, арганізатары таксама аплочваюць дарогу ў абодва бакі і дзённае харчаваньне. Анкеты прымаюцца да 20 кастрычніка на адрэсу vkonkurs@gmail.com.

Сьпяшайцеся! Трапяць толькі лепшыя, таму апроч добрых ведаў, гарантуем вясёлую і крэатыўную кампанію.

Задаць пытаньні можна па e-mail vkonkurs@gmail.com альбо па тэлефонах

321-48-76 (velcom) – Надзея

58-81-741 (mts) – Дар’я