Бяспраўнік урэзаўся ў дрэва ў Свіслацкім раёне: два чалавекі ў бальніцы

20.03.2018 / 10:45

Аварыя з сур'ёзнымі наступствамі адбылася ў Свіслацкім раёне ўначы 19 сакавіка.

Аўтамабіль «Жыгулі» на прамым участку дарогі паміж населенымі пунктамі Новы Двор і Корнадзь вылецеў з праезжай часткі і сутыкнуўся з дрэвам. Удар быў такой сілы, што рухавік аўтамабіля перамясціўся.

«Кіроўцу і пасажырку, яны не былі прышпіленыя, з траўмамі шпіталізавалі», — паведамляе ДАІ.

У маі 2017 вадзіцель легкавушкі затрымліваўся за кіраванне ў нецвярозым выглядзе і быў пазбаўлены пасведчання.