У Быхаўскім раёне п'яная маці тры дні збівала трохмесячнага сына

20.03.2018 / 11:53

Крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання малалетняму распачалі ў дачыненні да 23-гадовай жыхаркі Быхаўскага раёна. Па версіі следства, п'яная маці збівала свайго сына-груднічка, паведамілі ў абласным упраўленні СК.

Следствам устаноўлена, што жанчына з 8 па 10 сакавіка, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, збівала свайго 3-месячнага сына.

Пабоі пабачылі дактары ў ходзе планавага медыцынскага агляду.

З абвінавачванай працуюць следчыя, яна пад вартай.