Як выглядае мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР ФОТАФАКТ

20.03.2018 / 13:14

У Мінску 20 сакавіка падрыхтавалі да ўсталёўкі мемарыяльную дошку ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР, фота Радыё Свабода.

Дошку маюць адкрыць 23 сакавіка а 13-й гадзіне — яна будзе на доме 9 па вуліцы Валадарскага, у якім 25 сакавіка 1918 года была прынятая Трэцяя Устаўная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР.

Новая шыльда зробленая з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны.