Салігорскі райвыканкам даў дазвол на правядзенне мітынгу 25 сакавіка
20.03.2018 / 14:24
Салігорскі райвыканкам даў дазвол на правядзенне святочнага мітынгу з нагоды 100-годдзя ўтварэння БНР. Мерапрыемства плануецца правесці на салігорскім стадыёне «Будаўнік», піша belnp.org.
Заяўнікамі мерапрыемства выступілі Валер Гарбацэвіч, Мікалай Шаравар і Мікалай Зімін. Імі было заяўлена аб правядзенні святочнага мітынгу на Салігорскім стадыёне «Будаўнік» 25 сакавіка з 14:00 да 16:00.
На дадзены момант заяўнікі займаюцца пытаннямі заключэння дамоваў на прадстаўленне паслугаў з МУС, медработнікамі і МНС. Таксама давядзецца заключыць дамову і з кіраўніцтвам гарадскога стадыёна.