National Geographic па-ўкраінску са сьнежня

Выдавецкі дом Independent Media атрымаў ліцэнзіі на выпуск часопісу, паведаміла дырэктар украінскага філіялу выдавецтва Юлія Стэфанішына.

10.10.2008 / 15:27

Выдавецкі дом Independent Media атрымаў ліцэнзіі на выпуск часопісу, паведаміла дырэктар украінскага філіялу выдавецтва Юлія Стэфанішына.

Першы нумар часопісу на ўкраінскай мове выйдзе ў сьнежні. Стартавы наклад штомесячніка аб’ёмам 186-172 старонкі складзе 25 тысяч асобнікаў.

Каля 70% зьместу складуць артыкулы зь міжнародных выпускаў часопісу, рэшту складуць артыкулы ўкраінскай рэдакцыі.

Нагадаем, што такое стала магчыма дзякуючы дамоўленасьці ўкраінскага МЗС з прадстаўнікамі нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.

Паводле КоммерсантЪ-Украина