У працы Viber адбыўся збой

22.03.2018 / 15:30

У працы папулярнага мэсэнджара Viber адбыўся збой: стала немагчыма тэлефанаваць і адпраўляць паведамленні.

Праблема паўстала 22 сакавіка прыблізна а 15:00 гадзіне. Складанасці назіраюцца ў працы мабільнага дадатку Viber, а таксама ў дэсктопнай версіі сэрвісу.

Карыстальнікі скардзяцца на немагчымасць адправіць паведамленне. Званкі таксама не працуюць карэктна: пры спробе здзейсніць выклік з'яўляецца паведамленне «няма сеткі» - нават на прыладах, падлучаных да інтэрнэту.

Па дадзеных сайта Downdetector, з праблемай сутыкнуліся жыхары Беларусі, Расіі, Украіны, Аўстрыі, Нідэрландаў, Балгарыі і Турцыі.