Домрачава фінішавала чацвертай у гонцы пераследу ў Цюмені

24.03.2018 / 19:24

На апошнім этапе Кубка свету па біятлоне, што праходзіць у расійскай Цюмені, у суботу прайшла гонка пераследу. Дар'я Домрачава, што ўчора выйграла спрынт, фінішавала 4-й. 

На апошнім агнявым рубяжы яна зрабіла два промахі і вымушана была бегчы два штрафныя колы. У выніку Дар'я прайграла пераможцы пагоні Кайсе Макарайнен 31,5 секунды.

У агульным заліку Кубка свету лідзіруе акурат Макарайнен з 799 баламі, у Анастасіі Кузьміной — 794 балы, у Домрачавай — 744.

У нядзелю пройдзе апошняя гонка сезона — мас-старт.