На выездзе з Бабруйска затрымалі 5 сябраў БСДП (Грамада)

25.03.2018 / 10:09

На выездзе з Бабруйска былі затрыманыя 5 сябраў БСДП (Грамада) разам з сябрам ЦК Юрыем Грынявіцкім, паведамляе старшыня партыі Ігар Барысаў.

Усе яны накіроўваліся ў Мінск на дазволены ўладамі канцэрт. Зараз іх машыну суправаджаюць у аддзел міліцыі.

Акрамя Юрыя Грынявіцкага, гэта Уладзімір Чабан, Эдуард Грынявіцкі, Яўген Габрэлян, Аляксей Калеснікаў.