У Шаркоўшчыне на Дзень Волі сабраліся 14 чалавек

25.03.2018 / 12:57

Адзначыць 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР у Шаркоўшчыне сабраліся 14 чалавек, паведаміў у сваім фэйсбуку Кастусь Шыталь. Яны ўсталявалі шыльду на месцы пахавання Франца Канаплянскага — удзельніка паўстанння 1863 года ў вёсцы Забор'е.