Стала вядома, колькі будзе каштаваць пуцёўка ў аздараўленчы летнік

26.03.2018 / 14:12

Сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем працягласцю 18 дзён складзе 505 рублёў, у профільны дзевяцідзённы — 128 рублёў, у лагер з дзённым знаходжаннем на 18 дзён — 95 рублёў.

Рост кошту пуцёўкі ў параўнанні з летам 2017-га адбудзецца на 6%, паведамілі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, пішуць Мінск-навіны.