Толькі палова дачнікаў захавае свае дзялкі

8 кастрычніка скончыўся тэрмін падачы дакументаў для рэгістрацыі дачных участкаў.

13.10.2008 / 12:47

8 кастрычніка скончыўся тэрмін падачы дакументаў для рэгістрацыі дачных участкаў.

Паводле Ўказа Аляксандра Лукашэнкі № 50 ад 28 студзеня 2008 года «Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садаводніцкіх таварыстваў» дачнікі-адзіночкі і дачныя кааператывы павінныя былі зарэгістраваць сваё права на выкарыстанне зямельнага ўчастку. У адваротным выпадку дача ў такіх карыстальнікаў могуць забраць.

Па стане на 7 кастрычніка сябрамі садаводніцкіх таварыстваў зарэгістравана 233 294 зямельных участкі, або толькі каля 45 % ад іх агульнай колькасці (усяго жа ў краіне 521 520 участкаў),
паведамляе «Ежедневник».

288 226 зямельных участкаў (а гэта каля 55,2 % ад іх агульнай колькасці), якімі карысталіся сябры садовых таварыстваў, так і не былі зарэгістраваныя. Яшчэ 13 858 (каля 2,7 %) заяваў на рэгістрацыю прынятыя, але яшчэ не апрацаваныя. Калі яны будуць задаволеныя, то ўсяго па краіне будзе зарэгістравана каля 47,7 %.

Ежедневнік via charter97.org