Цукерберг пагадзіўся даць паказанні перад Кангрэсам

27.03.2018 / 23:06

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг плануе даць паказанні ў якасці сведкі перад Кангрэсам ЗША, паведаміла агенцтва Reuters.

Амерыканскія заканадаўцы патрабуюць ад кіраўніка Facebook тлумачэнняў з нагоды таго, як персанальныя дадзеныя 50 млн карыстальнікаў апынуліся ў руках кампаніі Cambridge Analytica, якая працавала над выбарчай кампаніяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

У Facebook пацвердзілі, што кампанія атрымала запрашэнне ў Кангрэс. У камітэце па энергетыцы і гандлі Палаты прадстаўнікоў паведамілі, што працягваюць працаваць з Facebook адносна дня і часу, калі Цукерберг зможа даць паказанні.