Аляксандр Глеб: Беларусы і рускія нічым не адрозніваюцца, толькі пашпарты розныя
29.03.2018 / 10:56
Адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі Аляксандр Глеб даў інтэрв’ю выданню «Саюз». У паўабаронцы БАТЭ спыталі, чым адрозніваюцца беларусы і рускія.
Аляксандр Глеб. Фота by.tribuna.com.
«Чым падобныя? Ды ўсім (смяецца). Толькі што пашпарты розныя. Хіба што Расея — велізарная краіна, шматканфесійная. Столькі розных нацыянальнасцяў у вас. А ў нас не так. А так, у прынцыпе, мы ва ўсім падобныя. У мяне мама наогул з Расіі, з Разані. Так, я беларус, але сваякоў у мяне больш у Расіі, чым тут. У асноўным яны жывуць у Падмаскоўі, Маскве», — сказаў Глеб.
У 2015 годзе ў інтэрв’ю выданню Offside.by Глеб выказаўся пра Аляксандра Лукашэнка: «Я ў курсе: у Еўропе ўсё лічаць, што Аляксандр Лукашэнка — дыктатар. Але гэта няпраўда. Часам ён бывае строгім, але дзякуючы яму ў нас многія рэчы змяніліся. І на сённяшні дзень у Беларусі добра жывуць. Не проста ж так яго абіраюць зноў і зноў вось ужо дваццаць гадоў».
У 2017 годзе Аляксандр Глеб скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.