«Сапраўдныя, мужныя людзі» — Лукашэнка ўручыў узнагароды пераможцам і прызёрам Паралімпіяды

29.03.2018 / 11:37

«У гэтай зале сабраліся сапраўдныя, мужныя людзі. На зімовых Гульнях мы былі сведкамі жорсткай барацьбы не толькі на стадыёнах, але і ў судзейскіх кулуарах. Нават у міждзяржаўных адносінах», — сказаў сёння кіраўнік дзяржавы, паведамляе БелТА

Нагадаем, што беларускія паралімпійцы заваявалі на Паралімпіядзе 12 узнагародаў (4 залатыя, 4 сярэбраныя, 4 бронзавыя).

Святлана Сахоненка заваявала чатыры ўзнагароды, у тым ліку тры залатыя і 1 бронзавы сярод спартсменаў з парушэннямі зроку. Юрый Голуб заваяваў 4 медалі ў спаборніцтвах сярод спартсменаў з парушэннямі зроку (1 золата, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы). Дзмітрый Лобан заваяваў два медалі ў спаборніцтвах з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, а Лідзія Графеева выйграла дзве ўзнагароды ў спаборніцтвах сярод спартсменак з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.