У працы Telegram адбыўся масавы збой
29.03.2018 / 11:46
У працы мэсэнджара Telegram адбыўся масавы збой. Карыстальнікі скардзяцца на немагчымасць адправіць і атрымаць паведамленні.
Згодна з Downdetector, карыстальнікі паведамляюць пра праблемы з мэсэнджарам, у тым ліку, у Беларусі, у еўрапейскай частцы Расіі, а таксама ў Нідэрландах, Італіі, Тайландзе, Славакіі і ва Украіне.