Мужчына, які страціў сям'ю пры пажары ў Кемераве, заявіў, хто зачыніў дзверы ў кіназалу

29.03.2018 / 12:42

Ігар Вострыкаў, які страціў сям'ю пры пажары ў ГЦ «Зімовая вішня» ў Кемераве, апублікаваў відэа, дзе распавёў, што паглядзеў запісы з відэакамер у гандлёвы цэнтр.

Паводле яго слоў, на адным з запісаў бачна, як нейкі мужчына зачыняе дзверы і затыкае шчыліны.

«Нейкі мужчына прыняў рашэнне замкнуць дзверы, закласці шчыліны і чакаць ратавальнікаў, але ратавальнікі не прыбылі», - заявіў Вострыкаў.