У Магілёве абваліліся парэнчы пешаходнага моста праз раку Дубравенку ФОТАФАКТ

29.03.2018 / 12:56

У Магілёве на пешаходным мосце праз раку Дубравенку, які вядзе да Магілёўскага рынку, абваліліся парэнчы. Паводле інфармацыі МНС, людзі не пацярпелі.

Цяпер месца здарэння ачэплена. Мост будуць абследаваць спецыялісты.

Пешаходны мост, які вядзе ад вуліцы Чалюскінцаў да Магілёўскага рынку, — традыцыйнае месца несанкцыянаванага гандлю. Уздоўж моста звычайна стаяць людзі, якія гандлююць рознымі рэчамі — ад вопраткі да бытавых дробязяў. А парэнчы выкарыстоўваюць як вітрыну, піша Tut.by.