Створаная зубная шчотка, якая можа размаўляць і аналізаваць сліну карыстальніка 

Шведская кампанія FOREO прадставіла зубную шчотку ISSALEXA, якая, аналізуючы сліну ўладальніка, можа адгадваць ягоны настрой і выказваць падтрымку з дапамогай галасавых фраз. Акрамя таго, разумная шчотка мае функцыю «дэтэктар вернасці». Распрацоўшчыкі запэўніваюць, што навінка дапаможа зэканоміць грошы на псіхолага і стане жыццёвым настаўнікам.

29.03.2018 / 17:24

foreo.com

Такім чынам, у ISSALEXA, па сутнасці, дзве функцыі: яна ажыццяўляе чыстку зубоў з дапамогай тэхналогіі гукавых пульсацый T-sonic, а таксама вызначае настрой чалавека і падтрымлівае яго голасам з дапамогай FOREO — «эмацыйнага штучнага інтэлекту», які аналізуе сліну чалавека.

Акрамя таго, праз аналіз сліны на староннія часціцы навінка можа выявіць, ці цалаваўся з кім-небудзь іншым ваш партнёр. Таксама ISSALEXA нагадае аб прапушчанай чыстцы. 

Шчотка зараджаецца праз USB і не мае патрэбы ў зараднай док-станцыі. Аднаго поўнага зарада хапае ажно на 365 дзён выкарыстання. 

nn.by