Лаўроў абвясціў пра высылку дыпламатаў заходніх краін з Расіі і закрыццё консульства ЗША ў Пецярбургу

29.03.2018 / 20:31

Расія адкажа ўсім краінам, якія выслалі расійскіх дыпламатаў, аналагічнымі дзеяннямі. Па словах Сяргея Лаўрова, будзе выселена столькі ж работнікаў замежных дыпмісій.

Пасол ЗША ў Расіі Джон Хантсман ў чацвер, 29 сакавіка, быў выкліканы ў МЗС Расіі, дзе яго праінфармавалі аб мерах у адказ на высылку расійскіх дыпламатаў, распавёў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў па выніках перамоў са спецпасланнікам Генеральнага сакратара ААН па Сірыі Стафанам дэ Містурай.

«Меры ў адказ будуць аналагічнымі і не толькі», — заявіў Лаўроў.

Таксама стала вядома, што Расія адкажа на закрыццё генконсульства ў Сіэтле такім жа чынам — зачыненнем амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Санкт-Пецярбургу.