ЗША вырашылі выслаць з краіны гандлёвага прадстаўніка Расіі

30.03.2018 / 07:19

ria.ru

Гандлёвы прадстаўнік Расіі ў ЗША Аляксандар Стаднік знайшоў сваё імя ў спісе расійскіх дыпламатаў, абвешчаных Вашынгтонам персонамі нон грата. 

Паводле яго слоў, «пасля блакавання ў верасні мінулага года гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў ЗША рашэнне пра ўключэнне мяне ў спіс дыпламатаў не стала вялікім сюрпрызам». «Гэта вельмі правакацыйны крок амерыканскага боку ў кірунку далейшай дэградацыі адносін паміж нашымі краінамі», — цытые прадстаўніка ria.ru.