Улады ЗША ўхвалілі план SpaceX па запуску некалькіх тысяч спадарожнікаў для глабальнага інтэрнэту
Федэральная камісія па сувязі ЗША выдала прыватнай аэракасмічнай кампаніі SpaceX дазвол на разгортванне сістэмы глабальнага спадарожнікавага інтэрнэту ў рамках праекту Starlink.
30.03.2018 / 12:05
Планы SpaceX прадугледжваюць запуск на арбіту нашай планеты амаль 12 тысяч апаратаў, але, відаць, пачаць кампанія плануе з 4425 інтэрнэт-спадарожнікаў, бо менавіта на гэтую колькасць кампанія Ілана Маска запытала дазвол. Патрабаванне камісіі палягае ў тым, каб палова з гэтых 4425 апаратаў была запушчана ў бліжэйшыя шэсць год.
«Гэта важны крок наперад для SpaceX у пабудове спадарожнікавай сеткі новага пакалення, якая можа звязаць свет надзейным шырокапалосным сэрвісам і дапамагчы тым, хто яшчэ не падлучаны да інтэрнэту», — заявіла Гвін Шотвел, галоўны прэзідэнт SpaceX.
Кампанія спадзяецца, што Starlink стане генератарам вялікага прыбытку, частка якога пойдзе на навукова-даследчыя работы і абслугоўванне ракетный місій.