Асудзілі бамжа, які гвалтаваў пенсіянерак і адбіраў у іх ежу
30.03.2018 / 11:43
Раней мужчына ўжо быў судзімы за крадзеж і рабаўніцтва — агулам 8 разоў. З турмы ён выйшаў увосень 2017 гадоў, адседзеўшы 5 гадоў, але на волі надоўга не затрымаўся.
Жыць мужчыну не было дзе, ён бадзяўся па Гродне і раёне. Меней чым праз месяц пасля выхаду з турмы, ён выпіў у мясцовым парку, пасля чаго сеў на цягнік і прыехаў у дачны пасёлак. Там зайшоў у адзін з дамоў.
Дома была 74-гадовая гаспадыня. Мужчына забраў у яе 45 рублёў, а пасля забраў з халадзільніка мяса, сала, кільку, узяў з буфета бутэльку гарэлкі, набраў яблыкаў і цыбулі. Затым ён згвалціў жанчыну.
Пасля зайшоў на іншы падворак. Там яго ахвярай стала 80-гадовая пенсіянерка, якую «госць» таксама згвалціў. Пасля забраў у яе 8 рублёў, пачак кавы і пакунак яек, паведамляе гродзенская міліцыя.
Праўда, мужчыну знайшлі і затрымалі. Нядаўна адбыўся суд. Мужчына атрымаў 12 гадоў калоніі.