Двое рыбакоў-браканьераў напалі на інспектараў з нажом

30.03.2018 / 12:52

Дваіх рыбакоў-нелегалаў, якія ставілі сеткі пад лёд на рацэ Сож, заўважылі дзяржінспектары Мсціслаўскай МРІ каля Крычава. Пры затрыманні адзін з парушальнікаў напаў з нажом на начальніка інспекцыі, паведамляе прэс-служба ведамства. Мужчына не абмежаваўся славеснымі пагрозамі і дэманстрацыяй халоднай зброі, а зрабіў некалькі небяспечных выпадаў, імкнучыся патрапіць інспектару ў грудзі і жывот. Яго напарнік у гэты час паспрабаваў схавацца з доказамі — прыйшлося пераключыцца на яго.

Уцякаючы, агрэсіўны браканьер выпусціў на лёд ножны ад сваёй зброі, пасля аператыўная група канфіскавала ў яго некалькі нажоў. За пагрозы на адрас дзяржінспектара Крычаўскага РАУС завялі крымінальную справу. За незаконнае рыбалоўства ў дачыненні да абодвух сецявікоў распачаты адміністрацыйныя працэсы.