Кіраўнік АНТ Марат Маркаў будзе весці такую ж праграму, якую раней рабіў на БТ
30.03.2018 / 13:03
Вясной на АНТ з'явіцца новы праект — аўтарская праграма кіраўніка тэлеканала Марата Маркава ў жанры вялікага інтэрв'ю.
«Падобных салідных эксклюзіўных інтэрв'ю на беларускім тэлебачанні няшмат, да таго ж мы ставім перад сабой мэту быць у чымсьці наватарамі — таму па афармленні, падачы праграма не будзе паўтараць ужо існуючыя», — адзначыў у інтэрв'ю «Звяздзе» кіраўнік дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Руслан Паддубскі.
Абсалютна аналагічную праграму Маркаў вёў на «Беларусь 1», калі займаў пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Яна называлася «Буйным планам».