У Мінску грузчыка раздушыла ліфтам

03.04.2018 / 10:56

Здарэнне адбылося ў падвальным памяшканні гастранома «Цудоўны экспрэс», што на вуліцы Варанянскага.

Грузчыка знайшлі ў шахце грузавога ліфта. Яго плечы і галава былі заціснутыя паміж кабінай і парогам пасадачнай пляцоўкі другога паверха, паведамляе 112.by

Работнікі МНС дэблакавалі загінулага.