У Расіі хочуць абавязаць прызыўнікоў з'яўляцца ў ваенкамаце і без атрыманай позвы

04.04.2018 / 21:00

Законапраект аб унясенні змен у парадак ўручэння позвы ў ваенкамат ухвалены Дзярждумай Расіі ў першым чытанні.

Згодна з праектам закона, позвы можна будзе рассылаць заказным лістом па пошце з паведамленнем аб ўручэнні па месцы жыхарства або па месцы працы. Яна лічыцца уручанай, калі яе атрымаў не толькі сам прызыўнік, але і любы яго сваяк. Таксама мужчыну прызыўнога ўзросту давядзецца з'явіцца ў ваенкамаце, нават калі ён не атрымаў позву. Калі ён не зробіць гэтага да наступнага прызыву, то стане ухілістам.

На 1 студзеня 2017 года прызыўныя пункты не далічыліся каля 170 тысяч расіян.