У Мінску на сям'ю камп'ютараў болей, чым халадзільнікаў

05.04.2018 / 09:21

У сталіцы на 100 хатніх гаспадарак прыходзіцца 227 мабільных тэлефонаў, 177 тэлевізараў, 124 персанальныя камп'ютары, 115 халадзільнікаў, паведамілі «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Таксама па дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў 2017 годзе на 100 сталічных сем'яў прыходзілася 99 пральных машын, 96 пыласосаў, 86 мікрахвалевых печаў, 42 ровары (акрамя дзіцячых), 40 лічбавых фотакамер, 23 лядоўні, 22 музычныя цэнтры, 6 посудамыйных машын, 5 спадарожнікавых антэн.