З еўрапейскіх краін толькі Беларусь падтрымала заяву Расіі па атручванні Скрыпаля
05.04.2018 / 17:25
Пасольства Расіі ў Нідэрландах назвала краіны, якія падтрымалі падрыхтаваную Расіяй заяву па расследаванні атручвання былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, паведаміў 5 красавіка «Коммерсант».
Заяву аб неабходнасці «пераканацца, што гэтая праблема будзе вырашана ў прававых рамках» прадставілі на пасяджэнні выканаўчага савета Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ). Яе падтрымалі 13 краін: Беларусь, Сірыя, Казахстан, Арменія, Азербайджан, Іран, Венесуэла, Кіргізія, Пакістан, Таджыкістан, Узбекістан, Нікарагуа і Куба.