Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН: Расія ніколі не будзе нашым сябрам

06.04.2018 / 09:15

AP

У ходзе выступлення ва ўніверсітэце Дзюка ў Паўночнай Караліне Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі выказала ўпэўненасць у тым, што Расія ніколі не будзе сябрам ЗША. Відэазапіс яе выступу быў апублікаваны на афіцыйным канале навучальнай установы ў YouTube.

«У нашай краіне разгарнуліся палітычныя спрэчкі аб тым, ці з'яўляецца Расія нашым сябрам ці не. Насамрэч, гэта няправільнае пытанне, бо Расія ніколі не будзе нашым сябрам. Аднак, разам з тым, гэта не значыць, што мы не хочам працаваць з імі», — сказала Хэйлі.

Разам з гэтым, Хэйлі падкрэсліла, што амерыканскі бок гатовы працаваць з Расіяй тады, калі ёй гэта трэба.