Славамір Адамовіч у Варшаве

Спатканьне зь ім ладзяць беларускія студэнты.

15.10.2008 / 16:51

17 кастрычніка (пятніца) у 18.30 адбудзецца сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам. Спатканьне зь ім ладзяць беларускія студэнты.

Славамір Адамовіч – беларускі паэт, творчае крэда якога — правакацыя і эпатаж.

Найбольшую вядомасць прынес верш «Забі прэзідэнта!» (1995), за які паэт адседзеў дзесяць месяцаў, і пэрформанс падчас мітынгу, калі паэт публічна зашыў сабе рот (1997). Аўтар шасьці паэтычных зборнікаў. Сябар Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Запрашаем на спатканьне:

Aula D
Collegium Civitas
Plac Defilad 1 XII piętro
уваход у Палац культуры і навукі (PKiN) з боку вул.Маршалкоўскай