Памёр бацька Міхаіла Жызнеўскага
08.04.2018 / 16:13
Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміла грамадская актывістка Вольга Нікалайчык.
Беларус Міхаіл Жызнеўскі, які ў 2005-м годзе быў вымушаны пакінуць Радзіму, дапамагаў у грамадска-палітычнай дзейнасці ўкраінскім нацыяналістам, быў сябрам самаабароны падчас украінскага Майдана 2013-2014 гадоў, загінуў у час жорсткіх сутыкненняў дэманстрантаў з праўладнымі спецпадраздзяленнямі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 года.
26 лістапада 2014 года ў Кіеве ўсталяваны помнік Міхаілу Жызнеўскаму. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў беларуса ордэнам Героя Нябеснай Сотні, а ў 2017 годзе надаў званне героя Украіны. Бацька Міхася, таксама Міхаіл Жызнеўскі, доўгі час працаваў у Карэліі, а калі вярнуўся ў Гомель, то больш за 20 гадоў працаваў слесарам-сантэхнікам на заводзе «Крышталь» і ў гарадскім цэнтры аздараўлення. На пенсію выйшаў у лістападзе 2015 года.