Нерухомасная трасца
33-гадовы дэпутат Касьцюковiцкага райсавету браў за продаж будынкаў па зьніжанай цане.
16.10.2008 / 10:23
Паблiзу ад Касцюковiчаў супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю затрымалi 33-гадовую адказную асобу Касцюковiцкага раённага спажыўтаварыства, дэпутата раённага Савета. Паводле папярэдняй iнфармацыi, ён падазраецца у тым, што атрымаў 20 мiльёнаў рублёў мiнчанiна за станоўчае вырашэнне пытання аб продажы некалькiх будынкаў таварыства па занiжаным кошце.