Можна чакаць далейшага зніжэння беларускага рубля, бо расійскі прасеў яшчэ 

11.04.2018 / 10:18

За ранак 11 красавіка, з 9.00 да 10.00 курс расійскага рубля да даляра апусціўся на 1,5 рубля, да 64,5 за даляр. Курс еўра да рубля наблізіўся да адзнакі 80.

Далейшае зніжэнне расійскага рубля, імаверна, выкліча далейшае аслабленне беларускага рубля да еўра і даляра, бо беларуская эканоміка моцна залежыць ад расійскай.

СГ