247 чалавек загінулі падчас крушэння вайсковага Іл-76 у Алжыры
11.04.2018 / 11:59
Транспартны самалёт алжырскіх ВПС разбіўся непадалёк ад горада Буфарык, прыкладна за 30 км ад сталіцы краіны, паведамляе агенцтва «Аль-Арабія». На борце было каля 200 чалавек, большай часткай вайскоўцы.
Партал Alg24.net паведамляе, што гэта быў Іл-76, які перавозіў салдат алжырскай арміі.
Алжырскі партал навін «Аль-Хадат» паведамляе, што тых, хто выжыў у выніку катастрофы самалёта, няма.