Алёна Ланская афіцыйна стала Алёнай Ланской
11.04.2018 / 14:59
Фота з інстаграма Алёны Ланской
Беларуская спявачка, удзельніца міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне» Алена Ляпохіна афіцыйна змяніла сваё імя і прозвішча на сцэнічны псеўданім — Алёна Ланская.
«Да некаторых самых важных падзей свайго жыцця ты ідзеш вельмі доўга!!! І нарэшце, калі яны адбываюцца, ты адчуваеш бязмежнае шчасце!» — адзначыла яна ў Instagram.