ЗША паднялі ў паветра самалёт «Суднага дня»

11.04.2018 / 17:16

У паветра над штатам Індыяна падняўся борт E-4B Nightwatch, больш вядомы, як «самалёт суднага дня». Гэта вынікае з дадзеных радара, апублікаваных у Twitter-акаўнце CivMilAir.

Гэта спецыяльны самалёт, абаронены ад уздзеяння электрамагнітнага імпульсу, які ўтвараецца пры ядзерным выбуху і абсталяваны прасунутай сістэмай сувязі, здольнай працаваць у самых цяжкіх умовах.

Галоўная задача гэтага самалёта — кантроль над амерыканскімі ядзернымі сіламі на выпадак вайны з прымяненнем атамнай зброі. У выпадку нападу прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт або начальнік штабоў сустракаюцца ў сакрэтным месцы, дзе іх падбірае Boeing E-4 В. Пасля самалёт ляціць па засакрэчаным маршруце і можа заставацца ў паветры на працягу некалькіх дзён дзякуючы дазапраўцы ад лятаючых танкераў.

У мірны час гэты самалёт можа выкарыстоўвацца для кантролю за правядзеннем ваенных аперацый — для гэтага на борце ёсць усе неабходныя сістэмы.