У Гомелі за Hyundai ганяліся больш за дзесяць экіпажаў ДАІ, пакуль той не вылецеў у кювет ЭПІЧНАЕ ВІДЭА

15.04.2018 / 15:41

У сацсетках з'явілася відэа эпічнай пагоні. У ёй, па падліках відавочцаў, удзельнічала не менш за 12 экіпажаў ДАІ. Магчыма, іх было нават больш. Спыніць кіроўцу змаглі толькі за горадам, калі той вылецеў у кювет.

Здарэнне адбылося 14 красавіка. Машыны ДАІ пачалі пераследваць чорны Hyundai Solaris на праспекце Кастрычніка. Затым машына апынулася ўжо на Рэчыцкім праспекце. Але аўтамабіль віртуозна аб'язжаў машыны з мігалкамі, пераязджаў цераз бардзюры і газоны.

Усё скончылася толькі на загараднай трасе пад Бабовічамі, піша TUT.BY. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет.

Фота: gomel_detka

«Яны там удвух былі. Адзін п'яны быў настолькі, што ледзь на нагах стаяў», — расказалі відавочцы.