Вера Лапко і Арына Сабаленка прайгралі ў фінале парнага разраду турніру ў Лугана

15.04.2018 / 19:25

Вера Лапко и Арына Сабаленка.

У фінальным матчы парнага разраду Арына Сабаленка (61-я ў рэйтынгу WTA) і Вера Лапко (130-я) саступілі бельгійскаму дуэту Кірстэн Фліпкенс / Элізе Мертэнс — 1:6, 3:6.

Да гэтага Арына Сабаленка прайграла Элізе Мертэнс у вырашальным паядынку адзіночнага разраду. Тым не менш, дзякуючы выхаду ў фінал Сабаленка з панядзелка ўпершыню ўвойдзе ў топ-50 сусветнага рэйтынгу.