The Washington Post: Трамп вырашыў адкласці новыя санкцыі супраць Расіі

17.04.2018 / 10:00

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся прыпыніць увядзенне новых санкцый супраць Расіі, паведамляе The Washington Post са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі газеты, у нядзелю Трамп правёў сустрэчу са сваімі дарадцамі па нацыянальнай бяспецы і выказаў незадаволенасць тым, што ўвядзенне новых санкцый было афіцыйна анансавана, бо ён яшчэ недастаткова іх вывучыў.

На думку суразмоўцаў у адміністрацыі, Трамп наўрад ці ўхваліць новыя санкцыі супраць Расіі, «пакуль для гэтага не з'явіцца падстава».

Раней прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс заявіла, што вырашаць пытанне новых санкцый супраць Расіі ў «найбліжэйшай будучыні».