Расія сцвярджае, што Сірыя перадала ёй дзве амерыканскія «разумныя» ракеты

19.04.2018 / 08:59

AP

Дзве крылатыя ракеты, што не разарваліся падчас удару ЗША 14 красавіка, былі знойдзеныя сірыйскімі вайскоўцамі ў добрым стане, а 18 красавіка адпраўленыя самалётам у Расію. Пра гэта паведаміла ТАСС у чацвер крыніца ў сірыйскім ваенным ведамстве.

«Абедзве ракеты ў досыць добрым стане пазаўчора [17 красавіка] былі перададзеныя расійскім вайскоўцам», - сказаў суразмоўца агенцтва.

ТАСС не валодае афіцыйным пацвярджэннем гэтай інфармацыі з расійскага боку.