У Кішынёве адкрылі бюст Скарыны ФОТАФАКТ

Аўтар — Гэнік Лойка.

19.04.2018 / 09:51

У сераду ў скверы на скрыжаванні вул. Аляксея Маціевіча з вул. мітрапаліта Бэнулеску-Бадоні ў Кішынёве адбылася цырымонія адкрыцця бюста знакамітага беларускага навукоўца і культурнага дзеяча Францыска Скарыны, паведамляе Noi.md.

На цырымоніі прысутнічалі міністр адукацыі, культуры і даследаванняў Рэспублікі Малдова Моніка Бабук і яе беларускі калега Юрый Бондар, які знаходзіцца ў краіне з афіцыйным візітам.