«Гэта мог быць тэхнічны промах». Кіраўнік МУС пра зніклыя дроны на Дзень Волі

19.04.2018 / 10:31

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч не ведае, што здарылася са зніклымі на Дзень Волі дронамі.

Перад пасяджэннем у парламенце міністр унутраных спраў паведаміў журналістам, што не ведае, што здарылася з коптэрамі, якіх рэдакцыі некалькіх СМІ недалічыліся ў Дзень Волі.

 — Гэта мог быць тэхнічны промах аператара, мог быць збой у працы кіраўнікоў сістэм, а маглі скрасці — не выключаю нічога, разбіраемся, — сказаў ён.

У Дзень Волі на пляцоўцы каля Опернага тэатра зніклі дроны. Сярод іх — прылады tut.by і тэлеканала «Белсат».