У наступныя дні абяцаюць узмацненне ветру, у суботу пахаладае
19.04.2018 / 12:45
20 красавіка істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, ноччу парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да +2.. + 8°С, максімальная днём +13.. + 19°С, па захадзе краіны да + 21°С.
21 красавіка, у суботу, раніцай і днём чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы +6.. + 11°С, днём пачне халадаць і разбежка дзённых максімумаў будзе ад + 13°С па поўначы да + 24°С па поўдні.
22 красавіка чакаецца паўночна-заходні ўмераны вецер, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +2.. + 7°С, днём толькі +8.. + 15°С, толькі па паўднёвым захадзе краіны цяплей: +16.. + 18°С.